Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу Алімпійскіх гульняў у плаванні на 50 метраў вольным стылем

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на Алімпіядзе ў Рыа. У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем беларуска паказала трэці вынік — 24,11 сек. Гэта новы рэкорд Беларусі.


Чэмпіёнкай у гэтай намінацыі стала дацкая плыўчыха Перніле Блюм, якая праплыла 50 м за 24,07 сек, срэбра заваявала амерыканка Сімон Мануэль — 24,09 сек. На Алімпійскіх гульнях-2012 у Лондане Аляксандра Герасіменя была срэбнай прызёркай у гэтай дысцыпліне з вынікам 24,28 сек. Яшчэ адно срэбра лонданскай Алімпіяды яна заваявала на стометроўцы кролем.



Паводле belta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: