Аляксандра Кольчанку змясцілі ў штрафны ізалятар на трое сутак

Абвінавачанага па справе "крымскіх тэрарыстаў" палітвязня-анархіста Аляксандра Кольчанку на тры дні змясцілі ў ШІЗА ПК№6 Капейска Чалябінскйа вобласці.


Як кажа ягоная маці, Ларыса Кольчанка, фармальна гэта адбылося за неадпавядную форму адзення. Але незадоўга да гэтага ён напісаў заяву, у якой прасіў сустрэчы з украінскім консулам і ўпаўнаважаным па правах чалавека. Таксама ягоная маці кажа, што Аляксандр дагэтуль не ўзнавіўся пасля галадоўкі ў падтрымку Алега Сянцова.

Аляксандр Кольчанка — жыхар Крыма, асуджаны разам з Алегам Сянцовым па "справе крымскіх тэрарыстаў" на тэрмін 10 год пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў ажыццяўленні тэракту: выбухаў у ноч з 8 на 9 мая 2014 года самаробных выбуховых прыладаў каля "мемарыяла вечнага агню" і помніка Леніну ў Сімферопалі, у падпалах офісаў грамадскай арганізацыі "Руская супольнасць Крыма" і прадстаўніцтва партыі "Адзіная Расія" ў Сімферопалі.

Паводле www.avtonom.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: