Аляксей Навальны апублікаваў першы пост пасля выхаду з комы

«Я яшчэ амаль нічога не ўмею, але вось учора здолеў цэлы дзень дыхаць сам», — напісаў галоўны расійскі апазіцыянер.


Абудзіўшыся пасля працяглай комы, вядомы расійскі апазіцыянер запосціў у сацсеткі першае фота, паведамляе lenta.ru.

На здымку Аляксей Навальны сядзіць на бальнічным ложку разам з роднымі. «Я яшчэ амаль нічога не ўмею, але вось учора здолеў цэлы дзень дыхаць сам», — адзначыў ён у каментары.

Лякуецца Навальны ў Германіі, куды быў экстранна дастаўлены 22 жніўня з Томска. Справы ідуць добра, і расійскі пацыент берлінскай клінікі «Шарытэ» ўжо плануе вярнуцца на радзіму.

Аляксей Навальны адчуў сябе кепска 20 жніўня падчас пералёта з Масквы ў Томск. Нямецкія ваенныя таксіколагі па выніках даследавання выявілі ў яго арганізме сляды рэчыва з групы «Навічок». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: