Аляксея Навальнага шпіталізавалі са спецпрыёмніка

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які адбываў адміністрацыйны арышт у спецпрыёмніку, шпіталізаваны раніцай 28 ліпеня ў маскоўскую клінічную бальніцу № 64. Пра гэта карэспандэнту «Медузы» паведамілі ў медустанове.
Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

У цяперашні час Аляксей Навальны знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні. Прычыны шпіталізацыі медыкі ўдакладніць адмовіліся.

Раней телеграм-канал 112 паведаміў, што ў палітыка «наймацнейшая алергія».

24 ліпеня Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 сутак. Сіманаўскі суд Масквы прызнаў яго вінаватым у паўторным парушэнні правілаў правядзення мітынгу. Нагодай стаў яго выступ на мітынгу 20 ліпеня, на якім ён прапанаваў зладзіць акцыю ля мэрыі Масквы з патрабаваннем дапусціць незалежных кандыдатаў да выбараў у Масгардуму, а таксама яго пост у фэйсбуку — з заклікам прачытаць заяву кандыдатаў на тую ж тэму.


meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: