Алжыр. Абдэль Азіз Бутэфліка вярнуўся ў краіну

76-гадовы прэзідэнт Алжыру вярнуўся на радзіму з Парыжу, дзе знаходзіўся ў шпіталі аж з 27 красавіка (прыкладна 80 дзён). Паколькі ніякай канкрэтнай інфармацыі пра стан здароўя прэзідэнта не было, па Алжыру пайшлі гуляць чуткі, што гарант памірае. Гэта заканамерна выклікала рост палітычнай напружанасці.



Абдэль Азіз Бутэфліка


Каб супакоіць суайчыннікаў, урад пачаў паказваць сюжэты пра жыццё прэзідэнта ў шпіталі, аднак, здаецца, гэта не прынесла патрэбнага эфекту. Інакш бы 17 ліпеня спецыяльны рэйс не даставіў кіраўніка дзяржавы ў Алжыр.

Праўда, цалкам супакоіць панічныя настроі не ўдалося. Па-першае, у рэпартажах Абдэль Азіз выглядае фізічна вельмі слабы. Па-другое, нават афіцыйныя СМІ кажуць, што прэзідэнт па вяртанні на радзіму зоймецца перш за ўсё «курсам рэабілітацыі».

Аналітыкі пішуць, што прэзідэнта ледзь не гвалтоўна выклікалі ў Алжыр, каб ён на ўсялякі выпадак паспеў прызначыць пераемніка.

Прэса даўно вызначыла магчымае кола кандыдатаў. Усе яны — шэрыя апаратчыкі, хаця і займаюць высокія пасады. Калі Бутэфліка асабіста перад камерамі ТБ не перадасць аднаму з іх паўнамоцтвы, іх аўтарытэт у грамадстве будзе відавочна вельмі нізкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: