Амбасадар ЗША ва Украіне: Эскалацыя ваенных дзеянняў на Данбасе справакаваная Расіяй

Злучаныя Штаты Амерыкі занепакоеныя эскалацыяй канфлікту на ўсходзе Украіны ў апошнія некалькі дзён і дзеяннямі баевікоў на тэрыторыі за лініяй размежавання.



Джэфры Пайетт


«Мы падтрымліваем пазіцыю прэзідэнта Парашэнкі, калі ён сказаў, што хоча быць прэзідэнтам міру, а прэзідэнтам вайны, але мы прызнаем таксама права Украіны абараняць сваю суверэнную тэрыторыю. Мы вельмі занепакоеныя эскалацыяй ваенных дзеянняў, якія, на нашу думку, справакаваныя Расіяй і падтрымліваюцца баявікамі ў апошнія дні» сказаў амбасадар ЗША ў Украіне Джэфры Пайетт журналістам у аўторак у Кіеве.
 
 
Ён таксама адзначыў, што сотні адзінак узброенай тэхнікі перасякаюць мяжу Украіны з тэрыторыі РФ. «Мы таксама занепакоеныя перамяшчэннем узбраення ў рэгіёны паўднёва-заходняй Расіі, якія выкарыстоўваюць для таго, каб перакідваць узбраенне ў падтрымку сепаратыстаў» сказаў амбасадар.
 
 
«Мы таксама занепакоеныя захопам сепаратыстамі вялікіх участкаў тэрыторый, якія выходзяць на межы лініі размежавання»,    дадаў ён.
 
 
Па словах Дж.Пайетта, амерыканскі бок лічыць, што для РФ і падтрымоўваных ёю баевікоў самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік» важна вярнуцца да выканання Мінскіх пагадненняў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: