Амерыканцы прадставілі вадароднае аэратаксі

Амерыканскі стартап Alaka'i Technologies прадставіў праект вадароднага аэратаксі Skai. Кампанія ўжо сабрала першы лётны прататып апарата, сертыфікацыю якога па стандартах Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША плануецца завяршыць да канца 2020 года.
Большасць сучасных праектаў аэратаксі прадугледжваюць стварэнне электрычных лятальных апаратаў, рухавікі і бартавое абсталяванне якіх працавалі б ад акумулятараў. Такія аэратаксі лічацца экалагічнымі, аднак яны маюць адносна невялікую працягласць палёту на поўным зарадзе батарэй.

Для павелічэння працягласці палёту некаторыя распрацоўшчыкі вырашылі зрабіць свае аэратаксі гібрыдным. У гэтым выпадку на борце апаратаў будуць устаноўлены невялікія рухавікі ўнутранага згарання, злучаныя з генератарамі. У палёце апошнія будуць сілкаваць электраматоры і зараджаць акумулятары.

Распрацоўшчыкі з Alaka'i Technologies сцвярджаюць, што выкарыстанне толькі вадародных паліўных элементаў дазваляе стварыць аэратаксі з досыць вялікай працягласцю палёту. Згодна з праектам, Skai здольна на вертыкальныя ўзлёт і пасадку.
Згодна з праектам, працягласць палёту Skai складзе чатыры гадзіны, а далёкасць палёту на адной запраўцы — 644 кіламетраў. Запраўка лятальнага апарата вадародам будзе займаць усяго дзесяць хвілін. Пры выкарыстанні дадатковых паліўных бакаў працягласць палёту можа быць павялічана да дзесяці гадзін. Аэратаксі зможа выконваць палёт на хуткасці да 190 кіламетраў у гадзіну.

Аэратаксі Skai выканана па схеме гексакоптэра і разлічана на перавозку пяці пасажыраў у беспілотнай канфігурацыі або чатырох — у пілатуемай. Грузападымальнасць апарата складае 454 кілаграма. На выпадак адмовы матораў або энергетычнай вадароднай устаноўкі аэратаксі абсталяванае парашутам.

Калі плануецца пачаць лётныя выпрабаванні аэратаксі Skai, пакуль невядома.

У сярэдзіне траўня гэтага года канцэрн Airbus правёў першыя лётныя выпрабаванні электрычнага гарадскога аэратаксі CityAirbus. Першы палёт апарата адбыўся ў беспілотным рэжыме, прычым CityAirbus быў прывязаны трасамі да наземных якараў. Гэты праект прадугледжвае стварэнне пасажырскага апарата па схеме квадракоптэра, здольнага перавозіць ад двух да чатырох чалавек на адлегласць да 60 кіламетраў.

Паводле nplus1.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: