Амерыканская асацыяцыя юрыстаў патрабуе вызваліць Максіма Знака

Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (АВА) глыбока расчараваная тым, што беларускі адвакат Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачваннях, звязаных з нацыянальнай бяспекай, паведамляе «Радыё Свабода».

У заяве найбуйнейшага ў свеце аб’яднання юрыстаў нагадваецца, што Знак быў арыштаваны ўладамі Беларусі ў мінулым годзе пасля таго, як прадстаўляў палітычных дзеячаў апазіцыі і ўдзельнічаў у стварэнні Каардынацыйнай рады. ABA заклікае ўлады Беларусі выконваць міжнародныя і мясцовыя прававыя стандарты для абароны правоў адвакатаў і забеспячэньня таго, каб адвакаты не падвяргаліся пакаранням або пераследу за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў. Паводле асноўных прынцыпаў ААН, якія тычацца ролі юрыстаў,  адвакаты і юрысты, як і іншыя грамадзяне, маюць права на свабоду выказвання меркаванняў, перакананняў, асацыяцый і сходаў.

АВА заклікае вызваліць Знака і аднавіць правы адвакатаў, якія падвергліся аналагічнаму пераследу, былі адвольна пазбаўленыя адвакацкага статусу або прыцягнутыя да адказнасці ў Беларусі.

Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (American Bar Association) — аб’яднанне юрыстаў ЗША, якое прымае ў свае члены таксама і юрыстаў іншых краін. Гэта адна з найбуйнейшых асацыяцый у свеце, цяпер яна абʼядноўвае больш за 400 тысяч чалавек з усяго свету, сярод якіх шмат і студэнтаў юрыдычных факультэтаў універсітэтаў. Сярод асноўных мэт арганізацыі — распрацоўка этычных стандартаў для юрыстаў розных спецыялізацый.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: