Амерыканскія беларусы даслалі Пуціну фігу з макам

Беларускія актывісты, якія пражываюць у Нью-Ёрку, падрыхтавалі своеасаблівы адказ на перспектыву «паглыбленай інтеграцыі» Беларусі і Расіі.
На адрас Расійскага консульства ў Нью-Ёрку быў дасланы калядны падарунак пад назвай «Салодкі сюрпрыз», адрасаваны спадару Пуціну.

Унутры прыгожай упакоўкі змяшчаліся фігі з макам і паштоўка з дуляй.



Паводле меркавання ўдзельнікаў акцыі, калі лёс незалежнасці краіны вырашаецца ў крамлёўскіх кулуарах і з абсалютным ігнараваннем волі беларускага народа, прадстаўнікі апошняга маюць права выказваць сваю катэгарычную нязгоду як у форме вулічных пратэстаў, так і ў выглядзе крэатыўных акцый.

Каментароў ад расійскага консульства ў Нью-Ёрку на дадзены момант не атрымана.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: