Амерыканскі генерал: "Зялёныя чалавечкі" могуць з'явіцца паміж Беларуссю і Калінінградам

Данбас — гэта толькі адно з месцаў у Еўропе, дзе Расея можа нанесці ўдар



Таму НАТА павінна нарошчваць ваенныя сілы стрымлівання. Пра гэта заявіў камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжес.

Паводле яго слоў, для ўплыву ў новых рэгіёнах Расія будуе базы ў Арктыцы, Беларусі, адпраўляе войскі ў Данбас і размясціла іх на тэрыторыі Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Расійскія чыноўнікі нават пагражалі ядзернай зброяй Даніі.

Ён нагадаў, што з-за дзеянняў Расеі асабліва трывожацца былыя тэрыторыі Расійскай імперыі — Фінляндыя, Польшча, Прыбалтыка. «Калі твая нацыя ўжо знікала з карты з-за дзеянняў Расеі, я думаю, ты маеш права на некаторы неспакой, што гэта можа адбыцца зноў», — адзначыў ён.

Генерал падкрэсліў, што краінам НАТА неабходна павялічваць стрымліваючыя сілы, праводзіць рэгулярныя вучэнні на фоне павелічэння расейцамі ваенных сіл. «У мэтах недапушчэння сітуацыі, калі яны могуць вырашыць забараніць доступ, пачаць вучэнні, і зялёныя чалавечкі пачнуць з'яўляцца ў Латвіі, напрыклад, або яны пачнуць перакрываць разрыў (польскай і літоўскай тэрыторыі) паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю, мы павінны быць ужо там» — сказаў Ходжес.

Нагадаем, нядаўна Уладзімір Пуцін даў адмашку на стварэнне на расійскіх авіябазаў ў Беларусі.

Паводле: Белорусский партизан

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: