Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Amnesty абвінаваціла Асада ў злачынствах супраць чалавечнасці

Праваабаронцы абвінавацілі рэжым Башара Асада ў аблозе гарадоў і прымусовым перасяленні людзей. Amnesty International запатрабавала ад ААН расследаваць, у прыватнасці, эвакуацыю з усходняга Алепа.

 Людзі ў чаканні эвакуацыі з усходняга Алепа (фота з архіва www.dw.com, снежань 2016 года)

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвінаваціла прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў злачынствах супраць чалавечнасці. Пра гэта ў Amnesty International заявілі ў панядзелак, 13 лістапада, у Лондане.

Да падобных злачынстваў праваабаронцы аднеслі аблогу войскамі Асада населеных пунктаў і прымусовае перасяленне людзей, якія там пражывалі. Сірыйская ўрадавая армія ладзіла бамбардзіроўкі абложаных тэрыторый і блакавала дастаўку гуманітарнай дапамогі, у выніку чаго мірныя жыхары адчувалі востры недахоп прадуктаў харчавання і медыкаментаў, падкрэслілі ў Amnesty International. "Сірыйскі ўрад свядома прымяняе голад у якасці калектыўнага пакарання для насельніцтва", — заявіў прадстаўнік нямецкага аддзялення Amnesty International Рэнэ Вільдангель (Rene Wildangel).

Amnesty International крытыкуе тое, як правялі эвакуацыю ўсходняга Алепа. Amnesty раскрытыкавала таксама так званае "прыміральнае пагадненне" паміж рэжымам Асада і сірыйскай апазіцыяй, якое распаўсюджвалася, у тым ліку, на ўсходнюю частку Алепа. Дагавор прадугледжваў магчымасць выбару для жыхароў абложаных раёнаў — застацца ў зоне вядзення баявых дзеянняў або пакінуць іх.

У выніку тысячы сем'яў, эвакуяваных з горада, апынуліся ў бядотных умовах у бедна аснашчаных лагерах, наракаюць праваабаронцы. У сувязі з гэтым у Amnesty International мяркуюць, што дадзеная дамова можна прыраўнаваць фактычна да прымусовага перасялення людзей. Amnesty International запатрабавала ад ААН правесці расследаванне апісаных абставінаў і падвергнуць крымінальнаму пераследу парушальнікаў.

Паводле www.dw.com


Каментаваць