Амністыя на зброю. Жыхар Чэхіі каля 30 гадоў захоўваў дома ружовы танк і артустаноўку

У Чэхіі праходзіць зброевая амністыя. Людзі могуць здаваць зброю, якую трымаюць незаконна, — і пры гэтым не тлумачыць, адкуль яна ўзялася, і не падпасці пад пераслед. Яны таксама могуць падаць заяву на рэгістрацыю сваёй зброі, што захоўваецца незаконна, і легалізаваць яе.
Танк T 34/85. Фота: twitter.com/PolicieCZ

Танк T 34/85. Фота: twitter.com/PolicieCZ

Жыхар рэгіёна Градзец Кралаве у рамках гэтай амністыі на зброю паведаміў паліцыі, што ў яго захоўваюцца танк T34/85 ружовага колеру і самаходная артылерыйская ўстаноўка SD-100, паведамляе korrespondent.net.

На старонцы чэшскай паліцыі ў Twitter паведамляецца, што гэтае ўзбраенне мужчына трымаў у сябе легальна з 1990-х гадоў, аднак не быў упэўнены, што яно цалкам дэактываванае. Таму вырашыў распавесці пра яго паліцыі.

Паводле вынікаў праверкі эксперты прыйшлі да высновы, што, у адпаведнасці з дзеючымі правіламі, узбраенне з'яўляецца недастаткова функцыянальным. Таму яно было пераведзена з катэгорыі «бяспечны матэрыял» у катэгорыю «забароненае ўзбраенне».

Аднак і танк, і артустаноўка засталіся ва ўладальніка, які паабяцаў самым бліжэйшым часам давесці іх дэактывацыю да прававой нормы.

У Чэхіі зброевая амністыя доўжыцца з канца студзеня да канца ліпеня. Людзі могуць здаваць зброю, якую ўтрымліваюць незаконна, без тлумачэння прычын і без пераследу. Чэхі таксама могуць падаць заяву ў паліцыю на рэгістрацыю зброі, якую яны незаконна захоўваюць, і легалізаваць яе.

Самаходная артылерыйская ўстаноўка SD-100 / Фота: twitter.com/PolicieCZ


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: