Анархісты пікетавалі беларускую амбасаду ў Польшчы

У пятніцу, 24 сакавіка, ля беларускай амбасады ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі актывістамі.


Як паведамляе суполка «Прамень», агулам у пікеце ўзялі удзел каля 50-60 чалавек, большасць з якіх — польскія ды беларускія анархісты.



Яны запатрабавалі вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў дэманстрацыяў у Беларусі, спыніць палітычны пераслед актывістаў, анархістаў і журналістаў. «Мы патрабуем спыніць міліцэйскае беззаконне і адмяніць Дэкрэт №3» — гаворыцца ў заяве пікетоўшчыкаў.








Фота з фэйсбук-суполкі «Прамень»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!