Сёння Андэрс Фог Расмусен наведае Украіну

Генеральны сакратар NATO абмяркуе ў Кіеве супрацу пакту з Украінай.



Сёння генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусен прыбывае з некалькігадзінным візітам ва Украіну.

Візіт, які пройдзе па запрашэнні прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, адбываецца неўзабаве пасля таго, як NATO паведаміла аб дыслакацыі вялікай колькасці расійскіх войскаў на мяжы з Украінай.

Як паведаміла МЗС Украіны, Расмусен сустрэнецца з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам і старшынёй Вярхоўнай рады Украіны.

Паводле ўкраінскага МЗС, размовы будуць датычыць запланаванага на верасень саміту NATO і супрацы пакту з Украінай.

Раней прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк заявіў, што пытанне ўступлення Украіны ў пакт не стаіць. Аднак у ліпені, паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў, падтрымка ўкраінцамі ідэі ўступлення ў альянс дасягнула максімуму.

Учора штаб-кватэра Паўночнаатлантычнага пакту паведаміла, што на мяжы з Украінай дыслакуюцца ўжо амаль 20 тысяч расейскіх жаўнераў, а рызыка магчымай расійскай інтэрвенцыі рашуча ўзрасла.

NATO лічыць, што Расія можа накіраваць свае войскі ва Украіну ў выглядзе гуманітарнай або міратворчай місіі.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: