Андора. Скандал у княстве

Княства Андора вядомае незвычайнай структурай кіравання. Фармальна ролю манарха сумесна выконваюць два чалавекі — прэзідэнт Францыі і біскуп Урхельскі, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Каталоніі.

Аднак рэальную ўладу ў княстве мае кіраўнік урада, які абіраецца большасцю дэпутатаў парламента.

Нягледзячы на супярэчнасці, мясцовыя жыхары не збіраліся нешта мяняць, паколькі ані французскі кіраўнік, ані біскуп практычна не ўмешваліся ў мясцовую палітыку.

Дакладней, так было раней. Але днямі біскуп запатрабаваў ад прэм’ера адмовіцца ад намеру легалізацыі ў княстве абортаў. Больш за тое, ён падключыў да справы Папу Рымскага, які асабіста дакараў прэм’ера па тэлефоне.

Пры гэтым царква пагражае адклікаць свайго прадстаўніка, што непазбежна выкліча прававы калапс.

Папярэдні падобны выпадак, дарэчы, меў месца ў далёкім 1934 годзе, калі парламент абвясціў каралём авантурыста Барыса Скосырава, нашага суайчынніка, пра якога пісаў «Новы Час».


Чытайце таксама:

Беларус на троне Андоры



Тады баталія скончылася тым, што біскуп выклікаў паліцыянтаў, якія арыштавалі «караля». Паглядзім, што будзе гэтым разам.

Паводле іспанскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: