Андрэй Макарэвіч адсудзіў 500 тысяч рублёў у Праханава

Савелаўскі суд Масквы сёння задаволіў пазоў музыкі Андрэя Макарэвіча і абавязаў газету «Известия» абвергнуць звесткі пра тое, што ў жніўні гэтага года спявак нібыта даў канцэрт у Славянску для ўкраінскіх вайскоўцаў.



Па рашэнні суда адказчыкі, сярод якіх таксама быў журналіст Аляксандр Праханаў і ТАА «Айньюс», якое выдае газету, павінны абвергнуць распаўсюджаную інфармацыю. Акрамя таго, журналіст абавязаны выплаціць музыканту 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды (сам Макарэвіч прасіў спагнаць з журналіста ў два разы больш). Акрамя гэтага, Праханаў аплаціць судовыя выдаткі ў памеры 8,5 тысячы рублёў. Аналагічная сума выдаткаў спагнаная і з ТАА «Айньюс».
 
 
Згодна з рашэннем суда, выніковая частка яго рашэння, у якой распаўсюджаная інфармацыя прызнана неадпаведнай рэчаіснасці, павінна быць апублікаваная на старонках газеты і на інтэрнэт-сайце выдання пасля ўступлення судовага акта ў сілу.
 
 
Нагодай для звароту музыкі ў суд з пазовам аб абароне гонару і годнасці стаў апублікаваны на старонках газеты «Известия» 17 жніўня гэтага года артыкул «Спевакі і падлы». Як заявіла ў судзе юрыст Анастасія Растаргуева, якая прадстаўляе інтарэсы істца, у ёй былі распаўсюджаныя сцвярджэнні аб фактах, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і «носяць ганебны характар».
 
 
Адвакат удакладніла, што музыканта абурыла інфармацыя аб тым, што ён паехаў ва Украіну і ў размяшчэнні ўкраінскіх войскаў у Славянску «на фоне дымлівых руін і крыві» нібыта даў канцэрт. «Аўтар дапусціў сцвярджэнне аб тым, што музыка Макарэвіча натхняла ўкраінскіх артылерыстаў, якія адразу ж пасля канцэрта адправіліся на пазіцыі, і з цяжкіх гаўбіц дзяўблі дамы, раздзіралі на часткі ўкраінскіх дзяўчынак»,  цытавала прадстаўнік істца.
 
 
Яна падкрэсліла, што Макарэвіч на самай справе ніколі не даваў канцэрт у Славянску ў размяшчэнні ўкраінскіх войскаў, а выступаў у турыстычным комплексе, які быў пераабсталяваны пад лагер у бежанцаў у Святагорску.
 
 
Паводле bfm.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-18 17:42:09
Ну што ж, будзем спадзявацца, што рашэнне суда ўступіць у законную сілу. Пакуль да гэтага далёка.
  • Паўло
  • 2014-11-18 18:27:12
Але наяўнасць такога рашэння - ўжо добра!
  • ВР
  • 2014-11-18 20:14:27
А калі вышэйшая інстанцыя скасуе? Успомніце гісторыю з "Аўтарадыё" у Беларусі (пасля "выбараў" 2010 г.).
  • Чытач
  • 2014-11-18 21:06:17
Дык што, на Ваш погляд, лепей было б, каб адразу адмовілі? Не, згодзен з Паўлам: тое, што суд прызнаў праўду на баку спевака - добра ў любым выпадку.
  • ВР
  • 2014-11-19 00:07:59
Ад таго, што Вярхоўны суд Беларусі ў 1995 г. прызнаў непраўдзівасць слоў А. Лукашэнкі пра З. Пазняка (13 мая Лукашэнка нават папрасіў прабачэння ў тэлеэфіры - гл. газету "Имя" за
17.05.95), атмасфера ў грамадстве нашмат лепшай не стала. Не трэба пераацэньваць значнасць асобна ўзятага судовага рашэння, вось што я хацеў сказаць.

Больш цікавага на «Новым Часе»: