Анджэй Дуда: Расія — агрэсар, адмаўляць гэта «проста несур’ёзна»

Прэзідэнт Польшчы лічыць, што «сёння Расія не з'яўляецца суседам, якога можна лічыць бяспечным».

Анджэй Дуда, фота: PAP/Jacek Turczyk

Анджэй Дуда, фота: PAP/Jacek Turczyk

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв’ю першай праграме Польскага радыё заявіў пра існаванне ваеннай пагрозы з боку Расіі.

Паводле слоў прэзідэнта, Расія з'яўляецца агрэсарам, і адмаўляць гэта «проста несур’ёзна».

У якасці прыкладу прэзідэнт прывёў Грузію, якая адчувае пагрозу з боку Расіі, і Украіну, якая знаходзіцца ў «ваеннай сітуацыі», а Крым, Луганская і Данецкая вобласці акупаваны Расіяй.

Анджэй Дуда патлумачыў, што на Данбасе «сепаратысты — гэта на самай справе проста расіяне, якіх падтрымлівае Крэмль, і толькі дзякуючы яму яны дзейнічаюць».

«Розныя віды расійскіх правакацый, як ваенных, так і гібрыдных, а таксама кібератакі паказваюць, што сёння Расія не з'яўляецца суседам, якога можна лічыць бяспечным», — сказаў Анджэй Дуда.

Прэзідэнт дадаў, што абаронай Польшчы ад гэтай пагрозы з'яўляецца членства ў НАТА і прысутнасць сіл Паўночнаатлантычнага саюза на тэрыторыі краіны.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Рыгор
  • 2018-08-17 11:36:51
Патрэбна з гэтай Польшчы,якая з пакон веку знiшчала беларусау i язык ВКЛ,запатрабаваць выплацiць кампенсацыю за усе гады,пачыная з Крэускай унii.
  • Антось
  • 2018-08-20 18:14:00
Хочацца Вам параіць: вывучыце спачатку граматыку гэтага "языка", а потым бярыцеся за гісторыю.

Больш цікавага на «Новым Часе»: