Анексія Крыму можа здарыцца ўжо 10 сакавіка

Як паведамляюць ўкраінскія СМІ, у панядзелак, 10 сакавіка, у Маскве адбудзецца пасяджэнне Дзяржаўнай думы Расіі, падчас якога будзе ўхваленае рашэнне пра далучэнне Крыму да складу Расіі.



Уладзімір Канстанцінаў і Валянціна Матвіенка


Пра гэта ў эфіры ток-шоў «Шустэр Live» заявіў Андрэй Іларыёнаў, колішні дарадца прэзідэнта Расіі Уладзімера Пуціна.



Па словах Іларыёнава, ва ўкраінскіх уладаў засталося толькі два дні, каб спыніць анексію Крыму, паколькі ў панядзелак лёс паўвыспы вырашыцца без удзелу Кіева: «Калі ж цягам выходных кіраўніцтва Украіны не ўхваліць неабходных рашэнняў, то Крым будзе анексаваны дэ-юрэ, а не толькі дэ-факта», — падсумаваў экс-дарадца Пуціна.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: