AP: Большасць амерыканцаў незадаволеныя працай Трампа на пасадзе прэзідэнта

Шэсць з дзесяці амерыканцаў мяркуюць, што Трамп перашкаджаў расследаванню справы пра сувязі яго перадвыбарчага штаба з Расіяй. Аднак няма адзінства з нагоды таго, ці варта за гэта падвергнуць яго імпічменту.

 Дональд Трамп

Большасць амерыканцаў (58 працэнтаў) мяркуюць, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабаваў перашкодзіць расследаванню справы аб меркаваных сувязях яго перадвыбарчага штаба з Расіяй, аднак сярод рэспандэнтаў адсутнічае адзінства наконгт таго, ці варта з-за гэтага падвергнуць Трампа імпічменту. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў пятніцу, 21 снежня, вынікі апытання, праведзенага агенцтвам AP.

Паводле апублікаваных дадзеных, 51 працэнт амерыканцаў лічыць, што Трамп павінен быць зняты з пасады прэзідэнта ЗША, калі спецпрокурор па Расіі Роберт Мюлер усталюе, што прэзідэнт спрабаваў перашкодзіць працы ФБР, нават калі асабіста сам не меў ганебных кантактаў з Крамлём. 46 працэнтаў апытаных лічаць, што ў гэтым выпадку Трамп не заслугоўвае імпічменту.

У цэлым, 56 працэнтаў амерыканцаў незадаволеныя працай Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта, у той час як 42 працэнты ўхваляюць дзеянні кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым асабліва шырокай падтрымкай Трамп карыстаецца сярод рэспандэнтаў-рэспубліканцаў (8 з 10). Сярод дэмакратаў працай Трамп задаволены толькі адзін з дзесяці апытаных.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: