Апазіцыя выйграла парламенцкія выбары ў Чэхіі

У Чэхіі завяршыліся парламенцкія выбары. Па выніках падліку галасоў, апазіцыйная кааліцыя «Разам» абышла рух «АНО», які ўзначальвае прэм'ер-міністр краіны Андрэй Бабіш. Розніца паміж партыямі была мінімальнай.

«Разам» атрымала 27,79% галасоў, а «АНО» — 27,12%. Трэцяй стала кааліцыя, якая аб'ядноўвае Пірацкую партыю і партыю «Старасты і незалежныя». Яна набрала 15,62%. Чацвёртай сілай у парламенце стала «Свабода і прамая дэмакратыя» з 9,56% галасоў. Астатнія партыі не прайшлі пяціпрацэнтны бар'ер.

Яўка на выбарах склала 65,43%.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай выбарчай камісіі, мандаты ў выніку падзяліліся наступным чынам:

«АНО» — 72, «Разам» — 71, «Піраты і старасты» — 37, «СПД» — 20.

Такім чынам апазіцыйныя партыі атрымліваюць 109 мандатаў. «Разам» і Пірацкая партыя могуць сфармаваць новы ўрад.

Паводле reform.by.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: