Апазіцыйнага чачэнскага блогера дэпартуюць з Польшчы ў Расію

Апазіцыйны чачэнскі блогер Тумсо Абдурахманаў, які пакінуў рэспубліку з-за канфлікту з сваякамі Рамзана Кадырава, паведаміў пра тое, што яго дэпартуюць з Польшчы ў Расію. Пра гэта ён распавёў выданню "Медиазона".
Па словах Абдурахманава 17 чэрвеня ён атрымаў рашэнне па справе аб дэпартацыі. У сакавіку гэтага года старшыня парламента Чачні Магамед Дауд абвясціў блогеру "крывавую помсту". Абдурахманаў назваў Ахмата Кадырава "нікім" і "здраднікам чачэнскага народа". Пры гэтым старшыня чачэнскага парламента удакладніў, што забіваць блогера не будуць, а "дзіўным чынам павяселяць". Дауд таксама паабяцаў сустрэць Абдурахманова "з кветкамі" у аэрапорце, калі таго "выправадзяць з Польшчы".

Раней праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала Польшчу адмяніць экстрадыцыю Абдурахманава ў Расію. Праваабаронцы ўпэўненыя, што вяртанне ў краіну пагражае яму катаваннямі і несправядлівым пераследам.

У Расіі Абдурахманава абвінавачваюць ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у Сірыі на баку незаконных узброеных фарміраванняў. Блогер настойвае, што ніколі не быў у гэтай краіне. Абдурахманаў сцвярджае, што яго пераслед у Расіі звязаны з канфліктам з Ісламам Кадыравым — стрыечным братам і былым кіраўніком адміністрацыі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. У 2015 годзе блогер збег у Польшчу і некалькі разоў прасіў даць яму палітычны прытулак.


Паводле svoboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!