Apple паабяцала разабрацца з абазначэннем Крыма на сваіх картах

Кампанія Apple паабяцала разабрацца з тым, як на яе картах паказаны спрэчныя тэрыторыі. Кампанія апынулася пад градам крытыкі за тое, што ў прыкладаннях Apple Maps і Weather, калі іх адкрыць на расійскай тэрыторыі, Крым цяпер адзначаны як частка Расійскай Федэрацыі.
informnapalm.org

informnapalm.org

Прадстаўнік Apple заявіў, што кампанія выконвае міжнародныя і ўнутрыдзяржаўныя законы, і рашэнне аб змене адлюстравання паўвострава было прадыктавана новым расійскім законам.

Пры гэтым карыстальнікі Apple могуць убачыць Крым расійскім, толькі калі знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. Па міжнародным праве Крым лічыцца тэрыторыяй Украіны

У заяве Apple гаворыцца, што за межамі Расіі кампанія нічога не мяняла ў Apple Maps аб прыналежнасці Крыма.

«Перад тым, як прыняць рашэнне аб пазначэнні межаў на нашых картах, мы звяртаемся да міжнароднага права, а таксама да амерыканскага і іншых унутрыдзяржаўных законаў і затым ўносім неабходныя змены ў адпаведнасці з законам», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Apple адзначыла, што па выніках аналізу ў працэс адлюстравання спрэчных тэрыторый на карце ў будучыні, верагодна, будуць унесены змены.

«Мы імкнемся да таго, каб нашы кліенты маглі карыстацца Maps і іншымі сэрвісамі Apple па ўсім свеце», — падкрэсліла кіраўніцтва Apple.

Лініі і пункціры

Apple абмяркоўвала тэрытарыяльны статус Крыму з расійскімі ўладамі некалькі месяцаў. Спачатку кампанія прапаноўвала паказваць паўвостраў як тэрыторыю з нявызначаным статусам, але затым змяніла сваё рашэнне.

Расійская Дзярждума паведаміла аб тым, што Apple занесла змены ў адлюстраванне прыналежнасці Крыма, назваўшы папярэдні варыянт недакладнасцю.

«Apple выканала свае абавязацельствы і прывяла сэрвісныя праграмы на сваіх прыладах ў адпаведнасць з патрабаваннямі расійскага заканадаўства», — цытуе сайт Дзярждумы словы старшыня камітэта па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Леаніда Левіна.

Кампанія Google для карыстальнікаў у Расіі таксама паказвае мяжу паміж паўвостравам і Херсонскай вобласцю як дзяржаўную. А на тэрыторыі Брытаніі сэрвісы Google паказваюць у гэтым месцы пункцірную лінію, якая адрозніваецца і ад дзяржаўных межаў, і ад рэгіянальных.

Кіеў рэзка раскрытыкаваў рашэнне Apple. Міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка напісаў у «Твітэры»: «Apple, калі ласка, займайся толькі хай-теком і забаўкамі. Глабальная палітыка — гэта не твой моцны бок».

Не засталося ў баку і пасольства Украіны ў ЗША.

«Нам здаецца, што ўкраінцы не будуць дзякаваць Apple ў Дзень падзякі. Дык давайце нагадаем Apple, што Крым — гэта Украіна, і ён знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, а не пад яе суверэнітэтам», — гаворыцца ў «Твітэры» ведамства.

Літва таксама выказала абурэнне з нагоды абазначэння анэксаванага Крымскага паўвострава ў якасці расійскай тэрыторыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

«Мы падзяляем расчараванне Украіны ў сувязі з падыходам Apple адносна абазначэння Крыма часткай Расіі. Мы заклікаем Apple адмовіцца ад гэтага невуцва, паколькі статус-кво ў Крыму не мяняўся: ён па-ранейшаму акупаваны Расияй, гэта тэрыторыя Украіны, а ў гэтай вайне працягваюць гінуць людзі», — напісаў Лінас Лінкявічус.

Паводле bbc.com, segodnya.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: