Аптымісты спяць лепш і даўжэй

Група медыкаў з ЗША пад кіраўніцтвам Росальбы Эрнандэс (Rosalba Hernandez) з Ілінойскага ўніверсітэта прыйшла да высновы, што аптымісты адрозніваюцца ад песімістаў больш здаровым сном.
Высновы былі зробленыя на матэрыялах масавага даследавання «Развіццё рызык каранарных артэрый ў маладых людзей» (Coronary Artery Risk Development in Young Adults, CARDIA), які ахапіў 3548 чалавек ва ўзросце ад 32 да 51 года. Сярод апытальнікаў, якія запаўнялі ўдзельнікі даследавання, была анкета, што вызначае ўзровень аптымізму. У ёй ўдзельнік павінен быў ацаніць па пяцібальнай шкале ступень сваёй згоды з дзесяццю сцвярджэннямі, напрыклад, «Я заўсёды ўпэўнена гляджу ў будучыню» або «Я чакаю, што ўсё вырашыцца само сабой».

За час даследавання двойчы, з інтэрвалам у 5 гадоў, ацэньвалася якасць сну удзельнікаў пры дапамозе дзённіка сну, які яны вялі на працягу месяца. Там адзначалася колькасць гадзін сну, наяўнасць бессані або цяжкасцяў з засынаннем. Для часткі ўдзельнікаў даследавання былі атрыманы больш падрабязныя дадзеныя аб іх сне і няспанні. З гэтай мэтай ім былі выдадзены мабільныя маніторы актыўнасці, якія працавалі на працягу трох сутак запар, прычым перыяд даследаванні быў падабраны так, каб дзве ночы былі ў працоўныя дні, а адна выпадала на выходны. Такое абследаванне праходзіла двойчы ў год.

Сабраныя дадзеныя паказалі, што і якасць, і працягласць сну ў аптымістаў вышэй, чым у песімістаў. Карэляцыя не залежыць ад іншых фактараў: сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык удзельнікаў, стану іх здароўя і наяўнасці дэпрэсіі.

Паводле Pro Science

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!