
Фота: кадр з відэа. Выбух ракеты “Falcon 9”
Паводле СМІ, "SpaceX" тэставала ракету, якая павінна была ў суботу, 3 верасня, даставіць на арбіту ізраільскі спадарожнік сувязі.
Фота з сацсетак
Прыватная кампанія SpaceX мае амбіцыі ўвайсці ў гісторыю дзякуючы шматразоваму выкарыстанню першай ступені ракеты, якая вяртаецца на Зямлю без пашкоджанняў. Гэта павінна было значна скараціць выдаткі на касмічныя запускі. Ракета “Falcon 9” праектавалася як шматразовая.
Кампанія "SpaceX" таксама рыхтавалася перапраўляць на МКС грузы і касманаўтаў.
У гэтым месяцы кіраўнік кампаніі Ілон Маск павінен быў расказаць пра свае планы стварыць калонію на Марсе. Ужо вядуцца перамовы пра першую беспілотную місію "SpaceX" на Марс у бліжэйшыя пару гадоў.
Усе гэтыя планы цяпер апынуліся пад пагрозай зрыву.