Апублікаванае расследаванне Івана Галунова пра маскоўскі рытуальны рынак

«Медуза» і шэраг расійскіх і сусветных выданняў апублікавалі расследаванне журналіста Івана Голунова, над якім ён працаваў перад сваім затрыманнем у чэрвені 2019 года.


Апублікаванае расследаванне карэспандэнта сайта "Медуза" Івана Галунова пра маскоўскі рытуальны рынак, піша «Еўрарадыё».

Больш за тры гады таму ў яго змяніліся гаспадары. Адбылося гэта пасля масавай бойкі на Хаванскіх могілках у расійскай сталіцы, у якой удзельнічала да 400 чалавек. Тады было трое загінулых. У выніку замест ураджэнцаў падмаскоўных Хімак на яго чале апынуліся стаўрапольскія бізнесмены, звязаныя з ФСБ. Пасля гэтага яны правялі экспансію ў Падмаскоўі і ўжо ўзялі пад свой кантроль рытуальны рынак у некалькіх раёнах. Цалкам расследаванне чытайце тут.

«Медуза» і шэраг расійскіх і сусветных выданняў апублікавалі расследаванне журналіста Івана Голунова, над якім ён працаваў перад сваім затрыманнем у чэрвені 2019 года.

Іван Галуноў пачаў працу над расследаваннем у лютым 2018 года.

У дзень затрымання спецкор «Медузы» здаў рэдактару чарнавік тэксту. Пасля таго, як Галунова адправілі пад хатні арышт, да працы над тэкстам падключыліся яго калегі з вядучых расійскіх выданняў — «Forbes», «The Bell», «Ведамасцяў», «Новой газеты», «РБК», «Рускай службы Бі-бі-сі» і «Фонтанки». Пасля вызвалення Галуноў вярнуўся да працы над тэкстам.

Як вядома, у чэрвені 2019-га Івана Галунова затрымлівала паліцыя. Было заяўлена, што ў яго заплечніку знайшлі наркотыкі. Пачаліся масавыя акцыі ў падтрымку журналіста. У выніку адбылося неверагоднае: Галунова вызвалілі, адбыліся адстаўкі паліцэйскіх чыноў. У завяршэнне свайго расследавання карэспандэнт "Медузы" атрымаў падтрымку шэрагу вядучых расійскіх СМІ.

Паводле euroradio.fm, meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!