Апублікаваны тэкст рэзалюцыі аб імпічменце Трампа. Прэзідэнта ЗША абвінавачваюць у падбухторванні да мецяжу

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічменце прэзідэнта Дональда Трампа.
GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

У тэксце рэзалюцыі ўтрымліваецца адно абвінавачанне — у падбухторванні да мецяжу. У тэксце гаворыцца, што «прэзідэнт Трамп паставіў пад сур'ёзную пагрозу бяспеку Злучаных Штатаў і ўрадавыя інстытуты».

Пытанне аб імпічменце будзе разгледжана 13 і 14 студзеня.

6 студзеня прыхільнікі Трампа ўзялі штурмам будынак Капітолія, дзе кангрэсмены павінны былі зацвердзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў; пры гэтым загінулі пяць чалавек. Пайсці да будынка сваім прыхільнікам прапанаваў сам Трамп: ён заклікаў падтрымаць кангрэсменаў-рэспубліканцаў, якія выступалі з пярэчаннямі супраць вынікаў выбараў, але гэтыя словы ў выніку аказаліся ўспрынятыя як заклік да гвалту.

Паўнамоцтвы Трампа мінаюць 20 студзеня. Калі да гэтага часу палата прадстаўнікоў абвесціць яму імпічмент, а сенат зацвердзіць гэтае рашэнне, то ён больш ніколі не зможа ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы.

У 2019 годзе палата прадстаўнікоў ужо аб'яўляла Трампу імпічмент. Тады гэтае рашэнне не падтрымаў сенат, таму Трамп застаўся на сваёй пасадзе.

meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: