Апытанне: Расіяне лічаць крызіс галоўнай падзеяй у жыцці краіны

Для расіян галоўнымі падзеямі ў жыцці краіны ў адыходзячым годзе сталі крызіс, допінгавы скандал і аперацыя ў Сірыі. Найбольш значнай падзеяй у свеце яны лічаць выбары ў ЗША, сведчаць дадзеныя апытання.
Фота: dengivsetakipahnyt.com

Фота: dengivsetakipahnyt.com



Кожны чацвёрты расіянін (25 працэнтаў) лічыць галоўнай падзеяй у жыцці Расіі ў 2016 годзе крызіс. Пра гэта ў панядзелак, 26 снежня, паведаміў даследчы холдынг “Ромир” па выніках снежаньскага апытання.

Іншымі найважнейшымі падзеямі ў жыцці краіны ў адыходзячым годзе расіяне лічаць допінгавы скандал з удзелам расійскіх спартоўцаў (21 працэнт), ваенную аперацыю ў Сірыі (20 працэнтаў) і рост коштаў (17 працэнтаў). Чатыры працэнты рэспандэнтаў згадалі аднаўленне стасункаў Расіі з Турцыяй і 2 працэнты — парламенцкія выбары, паведамляе www.dw.com.

Найбольш значнай падзеяй у свеце больш за траціну расіян (36 працэнтаў) лічаць прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Барацьбу з джыхадысцкай групоўкай "Ісламская дзяржава" (ІД) у ліку галоўных падзей назвалі 30 працэнтаў апытаных, Алімпіяду ў Рыа — 10 працэнтаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: