Арцемій Троіцкі эміграваў у Эстонію

Музычны журналіст і грамадскі дзеяч Арцемій Троіцкі вырашыў пераехаць на сталае месца жыхарства ў Эстонію.



Пра гэта паведамляе выданне Eesti Päevaleht. 

«На працягу апошняга года жыццё для тых, чый светапогляд не супадае са светапоглядам уладаў, стала вельмі складаным, пастаянная ваенная прапаганда на тэлевізіі, спробы прымусіць трымаць сваё меркаванне пры сабе разам з усё больш цяжкім пачуццём, што зямля рухаецца да прорвы»,  растлумачыў сваё рашэнне Троіцкі.
 
 
Журналіст пакуль не плануе вяртацца ў Расію. Пры гэтым ён адзначыў, што за палітычнага ўцекача сябе не ўважае  прынамсі, да таго часу, пакуль Расія не закрые мяжу. Троіцкі і ягоная сям'я будуць жыць у Таліне, у раёне Мяхе. Са слоў Троіцкага, ён збіраецца працаваць у Талінскім універсітэце.
 
 
Арцемій Троіцкі вядомы сваёй крытычнай пазіцыяй у дачыненні да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён браў актыўны ўдзел у апазіцыйных рухах 2012 года, у прыватнасці, у мітынгу «За сумленныя выбары» на Балотнай плошчы. Троіцкі арганізаваў запіс апазіцыйнага «Белага альбома», выступаў на мітынгах і арганізоўваў канцэрты ў абарону палітвязняў. Таксама Троіцкі з'яўляецца заснавальнікам незалежнай музычнай прэміі «Стэпавы воўк».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: