Аргенціна. Знайшлі сына Мюлера?

Калі верыць аргенцінскай газеце «El Cronista», у нямецкім МЗС цяпер пануе сапраўдны хаос.

Фота: wikimedia.org/Heinrich Hoffmann

Справа ў тым, што ў пасольства ФРГ у Буэнас-Айрэсе завітаў пенсіянер, які цудоўна размаўляе на нямецкай мове. 

Ён сцвярджае, што нарадзіўся ў 1946 годзе ў Аргенціне ў падземным бункеры, дзе яго бацька, нацыст Генрых Мюлер (той самы, ролю якога выконваў акцёр Бранявы ў фільме пра Шцірліца) хаваўся разам са сваёй жонкай. Праз нейкі час, кажа стары, бацька пакінуў жонку з сынам і знік. Сын Мюлера застаўся жыць з маці, пакуль днямі не згадаў пра свае нямецкія карані і не вырашыў вярнуцца на радзіму продкаў. 

Паводле «El Cronista», цяпер нямецкія дыпламаты спрабуюць даведацца, ці сапраўды той пенсіянер прыходзіцца родным кіраўніку Гестапа. 

Не выключана таксама, што стары — хворы на галаву нашчадак нямецкіх каланістаў. Напрыклад, ён сцвярджае, што бацька схаваўся ў бункер, паколькі ведаў, што Гітлер, прайграючы вайну, збіраўся развязаць іншую вайну — ужо атамную.

Паводле брытанскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць