Аркадзь Бабчанка падаў у ЕСПЧ позву на Пуціна

«Мы пацвярджаем, што Суд атрымаў зварот спадара Бабчанкі», — заявілі ў Страсбургу.
Галоўная навіна на вокладцы Більд сёння - "Пуцін сістэматычна дае загады забіць. Пераследаваны журналіст падаў у суд на Пуціна".

Галоўная навіна на вокладцы Більд сёння - "Пуцін сістэматычна дае загады забіць. Пераследаваны журналіст падаў у суд на Пуціна".

Пра гэта сам журналіст паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Я падаў пазоў у ЕСПЧ. Маім адвакатам стаў Бэн Емерсан — адвакат Марыны Літвіненкі, удавы Аляксандра Літвіненкі.
Пазоў не толькі пра спробу забойства. Там на чатырнаццаці лістах дробным шрыфтам пра ўсё. І пра цкаванне. І пра крымінальныя справы. І пра "Сямнаццаць сяброў хунты". І пра сачэнне. І пра Мілонава, Першы канал, петыцыю аб пазбаўленні грамадзянства, Лайф, Царград, спіс нацыянал-здраднікаў, забойства маіх калег і сяброў, забарона на прафесію, удушэнне свабоды слова, збіццё апазіцыянераў, Марыну Юдзеніч, Машу Захараву, НТВ, НВР — усіх, усіх, усіх.
З фотачкамі. Відосікамі. Данос.
Я ж мужык шкодны. Усе гэтыя гады я ўсё складаў у асобную тэчку. Ну, вось, прыйшоў час гэтую тэчку адкрыць.
Я ж вас папярэджваў, мае любімыя — я буду сведчыць», — напісаў Аркадзь Бабчанка.

Нагадаем, 29 траўня з'явілася інфармацыя, што Аркадзь Бабчанка быў забіты ў Кіеве. На наступны дзень аказалася, што Бабчанка жывы, а тое, што адбылося, было інсцэніроўкай і часткай спланаванай спецаперацыі па выяўленні заказчыкаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: