Аркадзь Бабчанка жывы!

Расійскі апазіцыйны журналіст Аркадзь Бабчанка жывы! Яго "забойства" было спецыяльнай аперацыяй СБУ.

Фота: facebook.com/babchenkoa


Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак і генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў сераду, 30 траўня, правялі брыфінг, падчас якога паведамілі, што забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі было інсцэніроўкай.

У брыфінгу таксама прыняў удзел сам Бабчанка.

 


Па словах Грыцака, для здзяйснення забойства Аркадзя Бабчанкі расійскімі спецслужбамі быў завербаваны былы ўдзельнік антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, якому прапанавалі $ 30 тысяч, аднак СБУ удалося прадухіліць забойства.

Журналіст, пра смерць якога паведамлялася напярэдадні, таксама папрасіў прабачэння перад жонкай.

"Асобныя прабачэнні маёй жонцы. Волечка, даруй, але тут было без варыянтаў. Аперацыя рыхтавалася два месяцы. Мяне пасвяцілі месяц таму. Па выніках аперацыі, чалавек узяты, ён знаходзіцца пад вартай", — сказаў ён.

Паводле korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-30 18:28:40
Дрэнная казка. Нагадвае вядомую байку пра хлопчыка-пастушка і ваўкоў. Лёнданскімі Скрыпалямі і Чэмпіянатам свету па футболу ў Расеі таксама аддае. Мелко и отвратительно.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-30 20:36:22
Зараз зразумеў, чаму СБУ Ўкраіны не знайшла забойцаў Паўла Шарамета. Верагодна таму, што то была яе спецаперацыя, пра якую яны выпадкова забыліся паведаць тады на прэс-канферэнцыі.

Больш цікавага на «Новым Часе»: