Арменія. Нішто не забытае...

Змена рэжыму прынесла і змены ў каляндар афіцыйных датаў Арменіі.

Цяпер у ім з’явілася 1 сакавіка. Менавіта 1 сакавіка ў 2008 годзе ў Арменіі адбыліся трагічныя падзеі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных, перамогу атрымаў прарасійскі палітык Серж Саргсян, у Ерэване пачаліся масавыя акцыі пратэсту. 

Раніцай 1 сакавіка 2008 года паліцэйскія напалі на лагер апазіцыянераў, якія апратэстоўвалі афіцыйныя вынікі падліку галасоў. Пазней у той жа дзень паміж пратэстоўцамі і сілавікамі адбыліся сутычкі, у выніку якіх 10 чалавек загінулі, сотні былі параненыя. 

Да перамогі Пашыняна дату 1 сакавіка ўлады намагаліся не афішаваць. Аднак цяпер пра 1 сакавіка 2008-га ўзгадалі на самым высокім узроўні. У сталіцы з удзелам кіраўніцтва краіны прайшло шэсце. Прэм’ер выступіў са зваротам да нацыі. 

Аднак самы вялікі «падарунак» да даты зрабіла мясцовая Следчая служба, якая заявіла, што фальсіфікацыя выбараў і разгон дэманстрантаў у 2008-м былі замахам на канстытуцыйны лад. 

Сярод фігурантаў па гэтай справе — не толькі былы прэзідэнт Роберт Качаран, аднак і тагачасны генсек АДКБ Юрый Хачатураў, які, відавочна, падпарадкаваўся загадам Крамля.

Паводле армянскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: