Арменія. Выгналі дух трансгендараў

Пасяджэнне Нацыянальнага Сходу Арменіі 25 лютага адзначылася акцыяй былога чальца Савета старэйшын Ерэвана Соны Агекян, якая падчас свайго выступу падпаліла ладан, каб ачысціць парламент ад «нечысці трансгендараў».

Сона Агекян падпальвае ладан

Праўда, нячысты дух на той момант лунаў у парламенце ўжо амаль год. У красавіку 2019-га там падчас пасяджэння камісіі па правах чалавека выступіў Вагаршак Мартырасян, які лічыць сябе жанчынай Лiлiт. Гэты выступ шакаваў кансерватыўную Арменію, каля будынка парламента прайшлі пратэсты.

Паступова пра той эксцэс забыліся. Аднак у сувязі з вынясеннем на разгляд парламента Стамбульскай канвенцыі аб прадухіленні і барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын і хатнім гвалтам пра Ліліт узгадалі зноў.

На думку кансерватараў, ратыфікацыя Канвенцыі прывядзе да з’яўлення мноства трансгендараў і паставіць пад пагрозу сямейныя каштоўнасці.

«Паколькі трыбуна парламента апаганеная, я буду курыць ладан, каб ачысціць яе ад усёй нечысці, якую прынёс з сабой сюды трансгендар», — заявіла Сона Агекян. Прысутныя спрабавалі перашкодзіць жанчыне, спасылаючыся на правілы пажарнай бяспекі, аднак яна давяла сваю справу да канца.

Паводле армянскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: