Арменія. Жабаў можна, малпаў — не

Сумнавядомы Рассельгаснагляд зноў прымусіў задумацца наконт логікі сваіх учынкаў.


Пачалося ўсё 15 чэрвеня, калі ведамства прыняло цікавае рашэнне адносна Арменіі і забараніла ўвоз адтуль усіх відаў жывёл, птушак, рэптылій, амфібій, марскіх і прэснаводных арганізмаў, у тым ліку рыбы, ікры, ракаў, жаб і малюскаў. 

Затым Рассельгаснагляд адрэдагаваў апублікаваную раней заяву. Цяпер у ведамстве заявілі, што першы варыянт заявы страціў сілу, і што забарона на ўвоз уводзіцца толькі ў дачыненні да прыматаў. 

Заява расійскага дзяржаўнага органа ніяк не ўкладаецца ў галаве, бо ў Арменіі няма малпаў. А таму незразумела, чаму Рассельгаснагляд раптам згадаў пра неаднаразовыя парушэнні пры ўвозе малпаў з Арменіі ў Расію і ўвёў забарону на такі імпарт? Наколькі быў інтэнсіўны ўвоз малпаў з Арменіі ў Расію, што ведамства перайшло да актыўных дзеянняў? 

Пакуль адзіны больш-менш лагічны адказ звязваюць з адначасовым візітам у Маскву армянскага прэм’ера Ніколы Пашыняна, які, магчыма, не змог дамовіцца з Пуціным. У адказ расійскі кіраўнік выкарыстаў Рассельгаснагляд ў якасці інструмента для палітычнага ціску. 

Аднак пытанне пры чым тут малпы, усё роўна застаецца без адказу.

Паводле армянскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: