Арменія заявіла пра ракетны абстрэл гарадоў

Арменія заявіла пра ракетны абстрэл памежных гарадоў з боку Азербайджана. Улады Азербайджана адмаўляюць гэта і сцвярджаюць, што не бяруць на прыцэл цывільнае насельніцтва, паведамляе korrespondent.net.



"У напрамку Арцаха праціўнік пачаў наступ з ракетнага абстрэлу і з выкарыстаннем дронаў. Як у Арцаху, так і на межах Тавуша, наша магутная армія гатовая да разбуральнага контрудару. У Тавушы ўсе, што ад малога да вялікага, выказваюць гатоўнасць падтрымаць нашых суайчыннікаў, братоў і сясцёр у Арцаху", — сказаў Чабанян.

Пры гэтым Мінабароны Азербайджана абвергла заяву армянскіх уладаў. "Азербайджанская армія не бярэ на прыцэл цывільнае насельніцтва, грамадзянскія аб'екты і грамадзянскую інфраструктуру. У адрозненне ад краіны-акупанта Арменіі, Азербайджан выконвае патрабаванні палажэнняў міжнароднага гуманітарнага права, у тым ліку Жэнеўскіх канвенцый, падчас ваенных аперацый", — заявілі ў ведамстве.

У Еўрасавеце заклікалі Арменію і Азербайджан у тэрміновым парадку спыніць баявыя дзеянні.

"Ваенныя дзеянні павінны быць тэрмінова спыненыя, каб прадухіліць далейшую эскалацыю. Неадкладнае вяртанне да перамоваў без папярэдніх умоваў — гэта адзіны шлях наперад", — напісаў кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль у Twitter.

Нагадаем, што Азербайджан пачаў ваенны наступ на Арменію. Пра гэта заявілі ў Мінабароны Азербайджана сёння, 27 верасня. У раёне Нагорнага Карабаха ідуць жорсткія баі, страты зафіксаваныя з абодвух бакоў. У прыватнасці, пад артылерыйскі ўдар патрапіла сталіца Карабаху — Сцепанакерт. Турцыя заявіла пра падтрымку Азербайджана.

Таксама паведамлялася, што сёння, 27 верасня, Арменія абвясціла ўсеагульную мабілізацыю. У краіне ўвялі ваеннае становішча. У Нагорным Карабаху ідуць баі, Мінабароны Арменіі публікуе відэа знішчэння азербайджанскіх танкаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: