Арменію назвалі краінай года

Брытанскі часопіс The Economist, які штогод складае рэйтынг краін, якім удалося дасягнуць найбольшага прагрэсу ў дэмакратыі, прызнаў краінай 2018 года Арменію, інфармуе Радыё Свабода.
AFP

AFP

Свой выбар рэдакцыя патлумачыла тым, што Арменія — «старажытная краіна, размешчаная ў неспакойным рэгіёне, якой часта дрэнна кіруюць», якой у гэтым годзе «удалося правесці дэмакратычныя пераўтварэнні без ахвяраў».

Падводзячы вынікі 2018 года, брытанская газета Financial Times назвала чалавекам года 88-гадовага мільярдэра Джорджа Сораса, аднаго з фундатараў Дэмакратычнай партыі ЗША. Выданне лічыць, што «у разгар папулісцкіх тэндэнцый у палітыцы ён стаў сімвалам ліберальнай дэмакратыі і адкрытасці грамадства».

Сорас прызнаны газетай «паслядоўным змагаром за правы чалавека і свабоду СМІ», а таксама «змагаром з аўтарытарнымі рэжымамі, расізмам і нецярпімасцю».

Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: