Арменія. Каталікос патрабуе ў Турцыі кампенсацыі

Вярхоўны патрыярх і Каталікос усіх армян у дзень чарговай гадавіны армянскага генацыду 1915 года падтрымаў ідэю кампенсацыя туркамі матэрыяльнай шкоды армянам — ахвярам пагромаў.



Каталткос Гарэгін ІІ


«Разам з асабістай маёмасцю ў Заходняй Арменіі і Кілікіі... армяне страцілі таксама царкоўную маёмасць — цэрквы, манастыры, рэлігійныя, адукацыйныя і гуманітарныя цэнтры, прадметы, якія маюць вялікую культурную і рэлігійную каштоўнасць, — хачкары, абразы, рукапісы і г.д. Маёмасць армян турэцкая дзяржава абвясціла сваёй уласнасцю... Мы заклікаем і патрабуем у Турцыі прызнаць генацыд армян, цалкам кампенсаваць страты армянскага народа», — гаворыцца ў заяве Каталікоса.

Пакуль Анкара рашуча адмовілася ад такой пастаноўкі пытання, што і трэба было чакаць. Турэцкая грамадскасць робіць асцярожныя крокі ў накірунку прызнання злачынстваў суайчыннікаў. Толькі нядаўна ў Турцыі 24 красавіка (Дзень генацыду) пачалі праводзіцца афіцыйныя жалобныя мерапрыемствы з удзелам чыноўнікаў. Адбыліся такія акцыі і ў іншых краінах свету. А ў венгерскім горадзе Сегед нават адкрылі мемарыяльную дошку ахвярам генацыду.

Шмат хто разглядае гэта як сігнал Будапешта на адрас Ерэвана з просьбай пачаць дыялог. Ерэван прыпыніў дыпламатычныя адносіны з Будапештам у жніўні мінулага года ў знак пратэсту супраць перадачы Азербайджана венгерскім бокам азербайджанскага афіцэра, які адбываў тут пажыццёвае пакаранне за тое, што забіў армянскага калегу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: