Асуджаны за шпіянаж на карысць Беларусі атрымае кампенсацыю за дрэнныя ўмовы ў турме

Асуджаны за шпіянаж на карысць Беларусі былы супрацоўнік літоўскай авіядыспетчарскай кампаніі Oro navigacija Рамуальд Ліпскі адсудзіў ад дзяржавы 2,8 тыс. еўра за неналежныя ўмовы ўтрымання ў Лукішскай турме Вільнюса.

Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt.

У гэтай турме Рамуальд Ліпскі знаходзіўся са студзеня 2014 года па чэрвень 2016 года — ён быў арыштаваны на час дасудовага расследавання і разгляду справы ў судзе. Пасля ўступлення ў сілу пастановы суда ён быў пераведзены ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання.

Віленскі акруговы адміністрацыйны суд пастанавіў, што турма не прадаставіла затрыманаму 3,6 кв. м плошчы, якія з'яўляюцца мінімальнай нормай для аднаго асуджанага. Ліпскі скардзіўся на тое, што ў адной камеры знаходзіліся 3-4 чалавекі, было холадна, душна, не было магчымасці рухацца, займацца спортам.

Р. Ліпскі прасіў прысудзіць яму 70 тыс. еўра. Рашэнне суда не з'яўляецца канчатковым і можа быць абскарджана ў Галоўным адміністрацыйным судзе Літвы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: