Аўстралія будзе змагацца з Кітаем серыяламі

Супрацьстаянне Захаду і Кітая набірае абароты. Ва ўрадзе Аўстраліі задумаліся наконт таго, як спыніць мяккую культурную экспансію Кітая ў азіяцкім і ціхаакіянскім рэгіёнах.


У якасці меры ў адказ вырашана пусціць у ход... серыялы. Першым мерапрыемствам у гэтай галіне стала рашэнне ўрада Аўстраліі выкласці ў сеціва архіў знятых у краіне «мыльных операў» для бясплатнага прагляду. 

Акрамя таго, гэтыя серыялы на суседнія краіны пачне трансляваць спецыяльны канал, які будзе каштаваць аўстралійскаму бюджэту 17 мільёнаў долараў. Цяжка сказаць, наколькі паказ тых серыялаў дапаможа блакаваць кітайскую прапаганду: большасці жыхароў Акіяніі чужы заходні лад жыцця, які вядуць героі аўстралійскіх кінасагаў. 

З іншага боку, аўстралійцам трэба было нешта рабіць. Пекін інтэнсіўна нарошчвае свой уплыў сярод жыхароў краін рэгіёну. Аж да таго, што кітайскімі СМІ выкупляюцца цэлыя выпускі мясцовай прэсы.

Паводле амерыканскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: