Аўстралія. Гей-парад у Сіднеі ўпершыню прайшоў у прысутнасці прэм'ера

За шэсцем ў Сіднеі назіралі каля 500 тысяч чалавек.



Фота AFP


Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул стаў першым кіраўніком урада краіны, які наведаў "Мардзі Гра" ("Тлусты аўторак", нягледзячы на час правядзення) — штогадовы маляўнічы ЛГБТ-парад у Сіднеі. У гэтым годзе на яго сабраліся больш за 12 тысяч удзельнікаў.

Тэрнбул, зрэшты, не прыняў удзелу ў самым шэсці, паведамляе www.bbc.com.

Прэм'ер выступае за правядзенне рэферэндуму аб аднаполых шлюбах, падобнага таму, які прайшоў у Ірландыі ў мінулым годзе.

Кіраўнік апазіцыйнай Партыі лейбарыстаў Біл Шортэн таксама быў на мерапрыемстве і прыняў удзел у працэсіі. Адным з яго перадвыбарчых абяцанняў было заканадаўча прызнаць аднаполыя шлюбы на працягу 100 дзён пасля перамогі.

Паводле апытанняў, большасць аўстралійцаў выступаюць за паўнавартасныя шлюбы для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Толькі каля 20% жыхароў кантынента лічаць аднаполыя саюзы амаральнымі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • awa
  • 2016-03-07 00:18:44
Цікава, што можна дэманстраваць на такіх парадах? Гэніталіі? Дык, яны ж такія, як і ў астатніх. Мо ў іх ёсьць нейкія іншыя фізічныя перавагі ці недахопы перад звычайнымі людзьмі? А чаму няма парадаў
глухіх, сьляпых, нямых, бязногіх, бязрукіх ды іншых пакрыўджаных лёсам ці абдзеленых увагай грамадзтва? Навошта, адной з дэвіацый (адхіленьняў) чалавечай прыроды надаваць такую звыш-увагу і нават
рабіць з яе культ? У чарзе будуць зоафілы ці патэнцыйныя гермафрадыты. Ім таксама трэба будзе парады і шлюбы узаконьваць?

Больш цікавага на «Новым Часе»: