Аўстралія. Лідары амаль усіх штатаў выказаліся за рэспубліку

Афіцыйна кіраўніком Аўстраліі з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі Лізавета II.



Фота AFP


Лідары амаль усіх штатаў і тэрыторый Аўстраліі падпісалі дэкларацыю ў падтрымку пераўтварэння краіны з парламенцкай манархіі ў рэспубліку, паведамляе ВВС.

Адзіным, хто адмовіўся паставіць свой подпіс пад гэтым дакументам, стаў кіраўнік штата Заходняя Аўстралія Колін Барнэт. На яго думку, Аўстралія ў будучыні павінна стаць рэспублікай, але час для гэтага яшчэ не прыйшоў.

Петыцыя была арганізавана Рэспубліканскім рухам Аўстраліі, што дамагаецца ўнясення змяненняў у аўстралійскую канстытуцыю з тым, каб брытанская каралева Лізавета II перастала лічыцца кіраўніком дзяржавы.

Як адзначыў старшыня Рэспубліканскага руху Аўстраліі Пітэр Фіцсіманс, усе аўстралійскія лідары, уключаючы прэм'ер-міністра Малкальма Тэрнбула і лідара апазіцыі Біла Шортэна, падтрымалі разрыў з манархіяй.

У той жа час прыхільнікі захавання манархічнага статусу Аўстраліі сцвярджаюць, што ў палітыкаў-"рэспубліканцаў" пакуль няма выразнай дзяржаўнай мадэлі, якая б замяніла існуючую сістэму.

Зараз кіраўніком дзяржавы ў Аўстраліі афіцыйна лічыцца каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, прадстаўніком якой з'яўляецца генерал-губернатар.

На рэферэндуме 1999 аўстралійцы прагаласавалі супраць пераўтварэння краіны ў рэспубліку. У той час цяперашні прэм'ер Малькальм Тэрнбул быў кіраўніком 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: