Аўстрыя: смерць экс-амбасадара Аліева прызнана самагубствам

Аўстрыйскія пракуроры паведамілі, што ўскрыццё цела былога пасла Казахстана Рахата Аліева не выявіла прыкметаў гвалтоўнай смерці. 



Па папярэдніх дадзеных, Аліеў здзейсніў самагубства ў адзіночнай камеры турмы Йозефштадт ў Вене.
 
 
У снежні мінулага года былому зяцю прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева было прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве двух банкіраў, якое было здзейснена ў 2007 годзе. Сам Аліеў, які некалі займаў высокія пасады ў кіраўніцтве Казахстана, адмаўляў усе абвінавачванні ў свой адрас. Паводле яго слоў, ён апынуўся ў няміласці з-за намеру балатавацца на пасаду прэзідэнта Казахстана.
 
 
Некалькі тыдняў таму Аліеў быў пераведзены з камеры, дзе ўтрымліваліся трое вязняў, у адзіночку. Пры гэтым турэмная адміністрацыя не лічыла, што ён быў схільны да самагубства.
 
 
Як паведамляецца, вынікі таксікалагічнага даследавання стануць вядомыя праз некалькі дзён.
 
 
Казахстан неаднаразова патрабаваў выдачы апальнага бізнесмена. Пасля паведамленняў пра смерць Аліева МЗС Казахстана выказаў надзею на тое, што аўстрыйскія ўлады правядуць расследаванне таго, што здарылася. У дзень сваёй смерці Аліеў павінен быў даць паказанні па справе абвінавачанняў двух яго былых сукамернікаў у пагрозах забіць яго такім чынам, каб гэта выглядала як самагубства.
 
 
Як паведамілі аўстрыйскія судовыя ўлады, судмедэксперты не знайшлі ніякіх прыкмет удзелу трэціх асоб у смерці Аліева.
 
 
Паводле інфармацыі рускай службы Бі-бі-сі; фотаздымак Reuters

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: