Азербайджан. Блогер асуджаны на два гады за паклёп на паліцыю

Суд у Баку прысудзіў маладога азербайджанскага відэаблогера Мехмана Гусейнава да двух гадоў турмы па абвінавачванні ў паклёпе на паліцыю. Яго адвакат назваў рашэнне суда "незаконным" і "палітычна матываваным".

Фота www.kavkaz-uzel.eu

Суд угледзеў паклёп у заявах Мехмана Гусейнава пра тое, што 9 студзеня яго выкралі і катавалі супрацоўнікі паліцыі. Заява паводле артыкула "паклёп, злучаны з абвінавачваннем асобы ў здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства", была пададзена начальнікам паліцыі Насімінскага раёна Мусой Мусаевым.

Блогер быў арыштаваны ў зале суда, паведамляе haqqin.az.

Адвакат Эльчын Садыгаў назваў рашэнне суда "незаконным" і "палітычна матываваным” адзначае   "Кавказский узел".

У студзені Гусейнаў быў затрыманы паліцыяй, аднак затым яго адпусцілі на волю. У гутарцы з ВВС блогер заявіў, што пасля затрымання ён зведаў катаванні.

Гусейнаў — дырэктар Інстытута свабоды і бяспекі рэпарцёраў, а таксама папулярны ў Азербайджане блогер. У сваіх відэароліках ён, у прыватнасці, распавядае пра карупцыю ва ўладзе, пра багацце мясцовых алігархаў і пра парушэнні з боку паліцыі.

Незадоўга да вынясення прысуду Гусейнаў апублікаваў у "Фэйсбуку" відэаролік, у якім ён пытаўся жанатых мужчын на вуліцах, ці прызначылі б яны жонак сваімі намеснікамі ва ўласных кампаніях, паведамляе 

ВВС.

Відэаапытанне было зроблены пасля таго, як прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў сваю жонку Мехрыбан першым віцэ-прэзідэнтам краіны.

З 2012 года Гусейнава забаронены выезд з краіны.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: