Байдэн падпісаў указ пра ўвядзенне новых санкцый у дачыненні да Расіі

ЗША ўводзяць надзвычайнае становішча ў сувязі «з пагрозай нацыянальнай бяспецы» з боку РФ, паведамляе www.dw.com.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ пра ўвядзенне новых санкцый у дачыненні да Расіі. Пра гэта ў чацвер, 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Белага дома.

Вашынгтон таксама высылае 10 расійскіх дыпламатаў, якія працуюць у амбасадзе РФ. На думку амерыканскага боку, сярод іх ёсць «прадстаўнікі расійскіх выведвальных служб».

Акрамя таго, амерыканскі лідар выдаў указ «Аб надзвычайным становішчы ў краіне ў сувязі з незвычайнай і надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы, знешняй палітыцы і эканоміцы Злучаных Штатаў», якую ўяўляе сабой «пэўная шкоднасная знешнепалітычная дзейнасць урада РФ». 

«Умяшанне ў выбары, транснацыянальная карупцыя»

Вашынгтон увязвае абмежавальныя дзеянні з наступнымі крокамі расійскіх улад: падрывам правядзення свабодных і справядлівых выбараў, а таксама дэмакратычных інстытутаў у ЗША і краінах-сябрах, удзелам у кібертэрарыстычнай дзейнасці супраць Злучаных Штатаў і іх партнёраў. Акрамя таго, падставай для санкцый стала «заахвочванне і выкарыстанне транснацыянальнай карупцыі для аказання ўплыву на замежныя ўрады»,«"экстэрытарыяльныя дзеянні" ў дачыненні да дысідэнтаў ці журналістаў». Нарэшце, Вашынгтон ускладае на Расію віну за падрыў бяспекі ў краінах і рэгіёнах, якія маюць важнае значэнне для нацыянальнай бяспекі ЗША, за парушэнне агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку прынцыпу павагі тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў. 

Сутнасць санкцый

Як растлумачылі ў Мінфіне ЗША, для ліквідацыі гэтых пагроз і ўводзяцца санкцыі. Іх адрасатам стала шырокае кола асоб, у тым ліку тыя, хто працуе «ў тэхналагічным і абаронным сектарах эканомікі РФ і звязаных з імі матэрыяльных галінах», а таксама ў любых дадатковых галінах эканомікі РФ, якія могуць быць вызначаны міністрам фінансаў Джанет Елен па ўзгадненні з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам.

Пад новыя абмежавальныя меры, у прыватнасці, падпалі 16 арганізацый і 16 фізічных асоб. У іх ліку — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Аляксей Громаў (які ўжо знаходзіцца пад зацверджанымі раней санкцыямі) і кампаніі бізнесмена Яўгена Прыгожына.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: