Байдэн прапанаваў выплаціць амерыканцам па $1400 з-за пандэміі. У дадатак да ўжо ухваленых $600

Абраны прэзідэнт ЗША, дэмакрат Джо Байдэн, які ўступае ў свае паўнамоцтвы 20 студзеня, прадставіў план стымулявання эканомікі ва ўмовах пандэміі на амаль 1,9 трыльёна долараў, піша meduza.io

Фота з сайта thebell.io

Байдэн прапанаваў накіраваць каля аднаго трыльёна долараў на прамую дапамогу хатнім гаспадаркам, 440 мільярдаў долараў — на дапамогу малому бізнесу, які больш за ўсё пацярпеў ад пандэміі, 415 мільярдаў долараў — на барацьбу з пандэміяй і на вакцынацыю, адзначае Reuters.

Джо Байдэн мяркуе, што жыхарам ЗША трэба выплаціць па 1400 долараў, акрамя тых 600 даляраў, якія раней ухвалілі ў Кангрэсе ЗША. Таксама ён прапанаваў павялічыць памер дадатковага страхавання па беспрацоўі з 300 да 400 долараў у тыдзень.

У снежні 2020 года Кангрэс ЗША зацвердзіў прамыя выплаты большасці амерыканцаў у памеры 600 долараў у рамках пакета мер падтрымкі эканомікі амаль на 900 мільярдаў долараў. У тым жа месяцы палата прадстаўнікоў, якую кантралюе Дэмакратычная партыя, прагаласавала за павелічэнне прамых выплат да 2000 долараў, але Сенат, кантраляваны Рэспубліканскай партыяй, адхіліў гэтую ініцыятыву, нягледзячы на тое, што яе падтрымліваў дзеючы прэзідэнт ЗША, рэспубліканец Дональд Трамп.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: