Баевікі абстралялі жылы квартал Марыупаля. Ёсць ахвяры сярод мірных жыхароў

У Марыўпалі ў выніку сённяшняга артылерыйскага абстрэлу баевікамі загінула 10 чалавек. Снарады прыляцелі ў жылы сектар у раёне вуліц Кіеўская, Алімпійская, 1 мая.



Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў начальнік ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.
 
 
«Міліцыя горада паднятая па трывозе. На месцы працуе следча-аператыўная група», — паведаміў В.Аброськін.
 
 
Інфармацыю аб загінуўшых пацвердзіў полк «Азоў», які ахоўвае Марыупаль.
 
 
«Пацверджана інфармацыя пра больш за 10 загінуўшых грамадзянскіх. Сярод іх сям'я: бацька, маці і дзіця», — гаворыцца ў паведамленні.
 
 
У выніку абстрэлу Марыупаля 46 параненых дастаўлены ў бальніцы горада, з іх дзяўчынка, 2002 нараджэння, з аскепкавымі раненнямі. 
 
 
«Жыхары Марыупаля атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, ёсць вельмі цяжкія. Пацярпелым вельмі патрэбна кроў для пералівання. Валанцёры заклікаюць усіх неабыякавых здаць кроў у пункце пералівання», — дадалі ў паведамленні.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: