Баевікі ДНР захапілі аўтобус з дзецьмі-сіротамі

Узброеныя людзі захапілі аўтобус з дзецьмі з Снежнага, які рухаўся ў Днепрапятроўскую вобласць. Лёс 25 дзяцей-сірот і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу невядомы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.



Раніцай 12 чэрвеня з г. Снежнае на аздараўленне ў Днепрапятроўскую вобласць аўтобусам выехалі 25 дзяцей, у тым ліку сіроты і выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

«Па дарозе ў суправаджэнні аўтамабіля ДАІ на адным з блокпастоў аўтобус быў спынены. Спецмашына ДАІ была адсечана ўзброенымі прадстаўнікамі ДНР, у супрацоўнікаў ДАІ адабраныя мабільныя тэлефоны», — перадае УНІАН.

Аўтобус з дзецьмі працягнуў рух у суправаджэнні ўзброеных людзей у бок Крыма. Дзеці засталіся без суправаджальных дакументаў і дапамогі.

Лёс 25 дзяцей-сірот і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу невядомы. Зараз аблдзяржадміністрацыя высвятляе падрабязнасці інцыдэнту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: