Баксёрка не можа вярнуцца ў Іран з-за бою ў шортах

Да таго ж спартсменку трэніраваў мужчына, які не з'яўляецца яе сваяком. Зараз яе пагражаюць арыштаваць.

Іранская баксёрка Садаф Хадэм, якая стала першай жанчынай сваёй краіны, якая выступіла на афіцыйных спаборніцтвах па боксе, адмовілася вяртацца з Францыі, дзе адбываўся бой, у Іран з-за выданага ордэру на яе арышт.

24-гадовая Хадэм перамагла францужанку Ану Шовэн у аматарскім двубоі ў суботу. На гэтым тыдні яна планавала выляцець у Тэгеран са сваім французска-іранскім трэнерам. Аднак на радзіме яе абвінавацілі ў парушэнні мусульманскага дрэс-кода, так як на спаборніцтвах яна выступала ў цішотцы і шортах. Афіцыйныя асобы Ірана пакуль не пацвердзілі наяўнасць ордэру на арышт.

"Я была не ў хіджабе, мяне трэніраваў мужчына — некаторыя людзі кепска глядзяць на гэта", — дадала Хадэм

Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: