Балгарыя пачала атрымліваць расійскі газ у абыход Украіны

Балгарыя пачала атрымліваць газ з Расіі праз газаправод «Турэцкі паток» у абыход Украіны, згодна з з новым пагадненнем паміж газавымі кампаніямі дзвюх краін.
gazprom.ru

gazprom.ru

Па словах генеральнага дырэктара «Булгартрансгаза» Уладзіміра Малінава, Балгарыя атрымае 2,9 мільярда кубічных метраў газу ў год за кошт новага пункта злучэння на мяжы з Турцыяй.

Ён таксама заявіў, што Балгарыя будзе працягваць выконваць транзітныя дамоўленасці па транспарціроўцы газу ў Паўночную Македонію і Грэцыю.

Раней міністр энергетыкі Балгарыі Тэменужка Пяткова заяўляла, што пераход на атрыманне расійскага газа праз Турцыю, а не праз Украіну і Румынію, дазволіць штогод эканоміць звыш 70 млн леваў (больш за 955 млн грн), што дазволіць знізіць цану на расійскі газ у гэтай краіне прыблізна на 5 працэнтаў.

Балгарская газавая кампанія «Булгаргаз», якая 30 снежня падпісала дадатковую дамову аб змяненні пункта пастаўкі газу з расійскім «Газпрам экспартам», ацаніла фінансавыя выгады ад гэтага кроку яшчэ вышэй — каля 81 млн леваў (зараз гэта больш за 1 млрд 105 млн грн) на год. Кампанія мяркуе, што гэтая сума дазволіць зэканоміць каля 76 млн леваў на транзітных зборах праз Румынію і яшчэ 4,6 млн за кошт зніжэння тарыфаў «Булгартрансгаз» пры перадачы газа ў новым пункце.

Каментуючы 31 снежня заключэнне новага ўкраінска-расійскага кантракту на транзіт расійскага газу ў Еўропу праз украінскую газатранспартную сістэму, кіраўнік Нафтагаза Украіны Андрэй Кобалеў спрагназаваў, што ўжо ў гэтым годзе праз пачатак транспарціроўкі расійскага газу «Турэцкім патокам» Украіна страціць 15 мільярдаў кубаметраў транзіту.

Паводле radiosvoboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: