Балгарыя закрыла мяжу для плыні нелегальных мігрантаў

Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны Бойка Барысава, праз мяжу прапускаюцца толькі легкавыя аўтамабілі і грузавікі з бежанцамі, што дазваляе упарадкаваць паток мігрантаў, якія імкнуцца ў ЕС.




Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў заявіў, што Сафія "закрыла мяжу для нелегальных імігрантаў". Паводле яго слоў, ўезд у краіну магчымы толькі для тых, хто паспрабуе ажыццявіць яго на законных падставах, паведамляе Deutsche Welle.

 

Кіраўнік урада падкрэсліў, што па просьбе балгарскіх калег супрацоўнікі турэцкіх паліцыі і жандармерыі ўтрымліваюць бежанцаў "на адлегласці 40 кіламетраў" ад турэцка-балгарскай мяжы.

 

"Прапускалі толькі легкавыя аўтамабілі і грузавікі", — зазначыў Барысаў.

Балгарскі прэм'ер таксама дадаў, што Сафія гатовая да пазачарговага паседжання ўрада для пошуку магчымых шляхоў ўрэгулявання міграцыйнай праблемы.

Па словах Барысава, міністр унутраных спраў Балгарыі і галоўны сакратар МУС трымаюць сітуацыю пад асабістым кантролем і знаходзяцца ў пастаянным кантакце з турэцкімі памежнікамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Bill Gilbert
  • 2015-09-20 15:01:37
Дзіўна, што раней кагосьці пускалі без "законных падстаў".

Больш цікавага на «Новым Часе»: